У Оршы праведзены навучальны трэнінг для членаў участковых выбарчых камісій
На базе ўчастка для галасавання № 2, размешчанага ў цэнтральнай бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, адбыўся навучальны трэнінг для членаў участковых выбарчых камісій.
Асноўная задача семінара – змадэляваць і наглядна разгледзець рознага роду нестандартныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць як падчас правядзення датэрміновага галасавання, так і ў асноўны дзень выбараў. Члены участковых выбарчых камісій павінны быць гатовыя да ўсяго, бо ў многім ад іх падрыхтоўкі залежыць, наколькі высокім будзе ўзровень правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Для зручнасці ўдзельнікаў трэнінг быў падзелены на чатыры блокі. Першы быў прысвечаны арганізацыйнай працы да пачатку датэрміновага галасавання, калі трэба праверыць спісы выбаршчыкаў, дзяжурства арганізацый. Другі – непасрэдна праца падчас датэрміновага галасавання. Трэці блок прадстаўляў сабой галасаванне ў асноўны дзень выбараў. Чацвёрты – падлік галасоў і абвяшчэнне вынікаў. Па кожным з блокаў былі змадэляваны сітуацыі і варыянты рэагавання на іх членаў участковых выбарчых камісій.
У ходзе трэнінга ўдзельнікі атрымалі адказы на ўсе ўзнікаючыя ў працэсе працы пытанні і абмяняліся меркаваннямі.
Нагадаем, зараз у электаральнай кампаніі – этап агітацыі. Дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны на 26 студзеня, датэрміновае галасаванне пачнецца з 21 студзеня і працягнецца па 25 студзеня ўключна.
Віктар СОСНОЎСКІ.
Фота аўтара.