У Оршы адбылося міжраённы семінар па абмене вопытам паміж прадстаўнікамі мясцовых органаў кіравання і самакіравання
У Оршы адбыўся міжраённы семінар па абмене вопытам паміж прадстаўнікамі мясцовых органаў кіравання і самакіравання Аршанскага і Верхнядзвінскага раёнаў. Мэтай сустрэчы стала ўмацаванне супрацоўніцтва, абмен лепшымі практыкамі ў сферы працы з насельніцтвам, добраўпарадкавання тэрыторый і развіцця сельскіх населеных пунктаў.
Сваё знаёмства з Аршанскай зямлёй дэлегацыя з Верхнядзвінска пачала з наведвання Піщалавіцкага сельскага савета. Тут госці пабывалі на ЗАО «Каліна», вядомым прадпрыемстве рэгіёна, дзе вырабляюць натуральныя травяныя чаи. Прадстаўнікі дэлегацыі азнаёміліся з працэсам вытворчасці, прадэгуставалі прадукцыю і абмеркавалі з кіраўніцтвам прадпрыемства пытанні ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады, а таксама шляхі падтрымкі прыватнага бізнесу на сяле. Акрамя таго, удзельнікі семінара наведалі мясцовыя гандлёвыя аб'екты і фельдшерска-акушэрскі пункт, дзе абмеркавалі пытанні даступнасці медыцынскай дапамогі ў сельскай мясцовасці. Затым адбылася дыялогавая пляцоўка, на якой госці з Верхнядзвінска сустрэліся са старэйшынамі вёсак і актыўнымі грамадзянамі. Яны абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця тэрыторый, добраўпарадкавання, падтрымкі сацыяльных ініцыятыў і паляпшэння якасці жыцця сельчан.
Пасля дзелавой часткі дэлегацыя адправілася на аглядную экскурсію па Оршы. Першай спынкай стала Плошча дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, пасля чаго яны ўклалі кветкі да Кургана Бессмяротнасці ў Парку Герояў. Госці наведалі калегіум езуітаў, этнаграфічны музей «Мельніца», а таксама старажытнае Аршанскае гарадзішча.
Наступным пунктам праграмы стаў аграгарадок Бабінічы, адзін з найбуйнейшых у Віцебскай вобласці. Тут дэлегацыя наведала Аршанскую птушкафабрыку, дзе дырэктар прадпрыемства Уладзімір Прахараў падрабязна расказаў пра вытворчы працэс, сістэму сацыяльных гарантый для работнікаў і шэфскую дапамогу, якая аказваецца фабрыкай гарадскому пасёлку Бабінічы.
Пасля гэтага госці праехаліся па абноўленых вуліцах аграгарадка. Старшыня сельсавета Марына Матвеева расказала пра тое, як пасёлак пераўтварыўся да раённага свята «Дажынкі». Пасля гэтага ў сельсавеце адбылася другая дыялогавая пляцоўка, дзе прадстаўнікі Верхнядзвінскага раёна, старэйшына і актывісты абмеркавалі тэмы забеспячэння жыццядзейнасці сельскага насельніцтва, працу камунальных службаў, развіццё тэрытарыяльнага самакіравання і ўцягненне грамадзян у кіраванне на месцах.
– Семінар стаў не проста абменам вопытам, але і пляцоўкай для выстраівання партнёрскіх сувязяў паміж раёнамі, – адзначыла старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Інна Хомутоўская. – Падобныя сустрэчы дапамагаюць укараняць эфектыўныя практыкі ў сферы самакіравання, умацоўваюць узаемадзеянне паміж уладай і жыхарамі, спрыяюць комплекснаму развіццю рэгіёнаў.
Завяршылася сустрэча ў гарадскім пасёлку Копысць, дзе госці знаёмяцца з сацыяльнай структурай аграгарадка, наведалі мясцовыя славутасці і Трафімаву крыніцу.
Віктар СОСНОЎСКІ.
Фота аўтара.