В Орше состоялось расширенное заседание комиссии по делам несовершеннолетних

У Оршы адбылося расшырэннае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх

У Оршы адбылося пашыранае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, на якім падвялі вынікі працы за 2025 год і намецілі прыярытэты на будучыню. Галоўнай тэмай стала комплексная абарона правоў і бяспекі дзяцей.

Удзельнікі пасяджэння дэталёва прааналізавалі вынікі мінулага года па суправаджэнні сем'яў, дзе дзеці прызнаны патрэбнымі ў дзяржаўнай абароне або існуе рызыка сацыяльна небяспечнага становішча. Разабралі праблемныя пытанні арганізацыі сацыяльных расследаванняў, ранняга выяўлення неблагополучча і прафілактыкі хатняга гвалту.

Асобны акцэнт быў зроблены на працаўладкаванні бацькоў і кантролі за іх працоўнай дысцыплінай.

На пасяджэнні было адзначана, што сістэма адукацыі нясе асноўную нагрузку па ранняму выяўленню праблем у сям'і, але вырашаць іх у адзіночку вельмі цяжка.

Менавіта таму для ўдзелу ў дыялогу былі запрошаны намеснікі кіраўнікоў прадпрыемстваў раёна па ідэалагічнай працы. Ім давялі да ведама, што дабрабыт дзіцяці пачынаецца з ладу жыцця яго бацькоў. Кіраўнікоў заклікалі быць больш уважлівымі да супрацоўнікаў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, і аператыўна паведамляць у кампетэнтныя службы пра выпадкі прагулу або з'яўлення на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап'янення.

Такім чынам, у Оршанскім раёне робіцца стаўка на міжведамаснае ўзаемадзеянне. Толькі агульнымі намаганнямі можна стварыць дзейсную сістэму прафілактыкі, дзе кожнае дзіця будзе абаронена.

Вадзім КРАЎЧЭНКА.
Фота аўтара.

www.orshanka.by