В Орше сегодня работают международные наблюдатели

У Оршы сёння працуюць міжнародныя назіральнікі

Сёння ў Оршу прыбылі міжнародныя наглядальнікі ад місіі СНГ выбарчай камісіі Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

У складзе дэлегацыі – старшыня выбарчай камісіі Пскоўскай вобласці Ігар Сапоў, яго намеснік Сяргей Кулакоў і начальнік аддзела прававога забеспячэння выбарчай камісіі Пскоўскай вобласці Борыс Сакалоў.

У Оршанскім райвыканкаме яны сустрэліся з кіраўніцтвам раёна і Оршанскай раённай камісіяй па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Затым госці адправіліся на участкі для галасавання.

Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота аўтара.

На участку для галасавання № 38, размешчаным у СШ № 13 па вул. Івана Якубоўскага, міжнародныя наглядальнікі ад місіі СНГ выбарчай камісіі Пскоўскай вобласці адзначылі, што ў Оршанскім рэгіёне выбарчы працэс праходзіць адкрыта і сумленна, выбары на участках арганізаваны прафесійна.


– Мы сёння праводзім назіранні ў Рэспубліцы Беларусь, прыехалі ў Оршу, наведваем участкі, дзе праходзяць выбары Прэзідэнта. Відзім, што участкі добра падрыхтаваны, абсталяваны, захоўваецца права тайнага галасавання. Відзім, што для забеспячэння правапарадку і бяспекі грамадзян на участках дзяжураць супрацоўнікі міліцыі і МНС. І самае галоўнае – для людзей ствараецца святочнае настроенне. З задавальненнем паглядзелі канцэрт, які арганізавалі педагогі і вучні сярэдняй школы № 13, – сказаў назіральнік з Расійскай Федэрацыі Ігар Сапоў.

Людміла МАРШАЛОВІЧ.
Фота аўтара.

Затым міжнародныя наглядальнікі адправіліся ў Оршанскі каледж харчавання імя Н. А. Корначёнка на участак для галасавання № 26. Госці сустрэлі старшыня камісіі – дырэктар каледжа Генадзь Сіняўскі.

Госці з Расіі адразу адзначылі, што ўчастак цалкам абсталяваны, на стэндах размешчана неабходная інфармацыя пра кандыдатаў. Яны таксама пагаварылі з членамі камісіі, выбаршчыкамі. Пацікавіліся меркаваннем беларускіх наглядальнікаў пра тое, як праходзіць галасаванне.

Пагаварылі міжнародныя наглядальнікі і з журналістамі.

– Беларусь – наш стратэгічны партнёр, таму, калі мы атрымалі запрашэнне, не маглі не паехаць і з радасцю яго прынялі, – расказаў старшыня выбарчай камісіі Пскоўскай вобласці Ігар Сапоў. – Выбарчы працэс арганізаваны на дастаткова высокім узроўні. Для людзей гэта сапраўдны свята. На участках арганізаваны і розныя творчыя канцэрты, працуюць буфеты. Важна і дзяжурства медыцынскага персаналу, валанцёраў. Прыемна бачыць, што многія дарослыя прыходзяць з дзецьмі, прывучаюць іх да выбарчай культуры.

Віктар СОСНОЎСКІ.
Фота аўтара.

https://www.orshanka.by/?p=136269