У Оршы з 25 сакавіка падорожчае праезд у аўтобусах
Аб гэтым журналісту «Аршанскай газеты» паведаміла кіраўніцтва філіяла «Аўтобусны парк № 3»
У адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 19 сакавіка 2026 года № 213 з 25 сакавіка кошт адной паездкі ў грамадскім транспарце па горадзе складзе 1,05 бел. руб., у прыгарадных аўтобусах – 14 капеек за 1 км.
Раней кошт талончыка ў гарадскім грамадскім транспарце складала 90 капеек, у прыгарадным – 11 капеек за 1 км. Апошні раз цэны на праезд у аўтобусах Оршы павышаліся ў красавіку 2025 года.
Анастасія ТУРОК.
Крыніца orshanka