В Орше рассмотрели работу жилищно-коммунального хозяйства Витебской области на примере Оршанщины

У Оршы разгледзелі працу жыллёва-камунальнага гаспадарства Віцебскай вобласці на прыкладзе Оршаншчыны

Сёння ў Оршы прайшло выязное пасяджэнне пастаяннай камісіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па пытаннях развіцця будаўнічага комплексу, транспарту, ЖКГ і дарожнага гаспадарства.

У ім прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дземідоў, старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мороз, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях развіцця будаўнічага комплексу, транспарту, жыллёва-комунальнага і дарожнага гаспадарства Ігар Ісачанка, а таксама дэлегацыя Смаленскай вобласці на чале з старшынёй Смаленскай абласной Думы Ігарам Ляховым.

Пачалося мерапрыемства сімвалічна – з мітынгу каля мемарыяла «За нашу Савецкую Радзіму». Удзельнікі ўшанавалі памяць тых, хто аддаў жыцці за наша мірнае неба і шчаслівае будучае, і ўклалі кветкі да падножжа помніка.

Праграма мерапрыемства была вельмі шырокая. Дэпутаты азнаёміліся з работай прадпрыемства «Оршатеплосети», пабывалі на палігоне ТБО КУП «Оршанская спецавтобаза», а таксама здзейснілі аглядную экскурсію па горадзе.

Затым у Аршанскім райвыканкаме адбылося пасяджэнне, на якім разгледзелі працу жыллёва-комунальнага гаспадарства Віцебскай вобласці на прыкладзе Аршанскага рэгіёна.

– Сёння да нашай працы далучыліся заканадаўцы з Смаленскай вобласці – нашы пабрацімы. Гэта цудоўная магчымасць для таго, каб паглядзець, як у Аршанскім раёне развіваецца сістэма жыллёва-комунальнага гаспадарства як адна з ключавых, якая закранае жыццё і дабрабыт практычна кожнага чалавека, – адзначыў Дзмітрый Дземідоў. – Ёсць чаму навучыцца, ёсць добрыя практыкі і напрацоўкі, цікавыя перспектывы далейшага развіцця. Ну і, вядома, гэта магчымасць абмяняцца вопытам з нашымі смаленскімі калегамі.

Практычна палова пытанняў, з якімі людзі звяртаюцца да дэпутатаў, тычыцца працы жыллёва-комунальнага гаспадарства. Таму, з аднаго боку, мы хацелі б тут вывучыць лепшыя практыкі, якія прымяняюцца менавіта на Аршаншчыне, дзе ёсць добры эфект для таго, каб іх можна было потым маштабаваць у іншых населеных пунктах нашай вобласці.

З другога боку, канешне ж, мы павінны паглядзець, якія напрамкі выклікаюць найбольшыя наракання з боку спажыўцоў камунальных паслуг для таго, каб вызначыць, чаму так адбываецца, дзе трэба ўзмацніць працу, якія яшчэ магчымасці і мерапрыемствы можна правесці для павышэння эфектыўнасці працы гэтай сістэмы.

Спіс разгляданых пытанняў быў даволі шырокі. Якім чынам ажыццяўляецца абслугоўванне шматкватэрных жылых дамоў, тарыфы жыллёва-комунальнага гаспадарства, вопыт выканання праграм, якія забяспечваюць добраўпарадкаванне прыдамовых тэрыторый, дзіцячых пляцовак – гэтыя і многія іншыя напрамкі працы абмеркавалі на пасяджэнні. Смаленскіх калег цікавіла, як ажыццяўляецца збор, утылізацыя цвёрдых бытавых адходаў, як праводзіцца іх перапрацоўка, прыярытэтныя напрамкі ў капітальным рамонце, замена і рамонт ветхіх водаправодаў і каналізацый і многія іншыя праблемныя пытанні ў сферы ЖКГ.

Падводзячы вынік пасяджэння, старшыня Смаленскай абласной Думы Ігар Ляхоў падкрэсліў, што ўзаемаадносіны паміж Расіяй і Беларуссю – гэта найважнейшая стратэгічная складовая дзяржаўнай палітыкі. І пытанні жыллёва-комунальнага гаспадарства з'яўляюцца прыярытэтнымі для жыхароў Смаленскай вобласці.

– Людзі хочуць камфортнага пражывання і справнай працы службаў жыллёва-комунальнага гаспадарства. І гэта імкненне нам зразумела. Не трэба шукаць адказы на гэтыя пытанні дзе-небудзь далёка, а трэба пераймаць добрыя практыкі ў нашых бліжэйшых суседзяў. Мы сёння паглядзелі два вялікія гаспадарствы, якія аказваюць паслугі жыллёва-комунальнаму сектару, і ўбачылі, што нам сапраўды ёсць да чаго імкнуцца. Горад чысты, дагледжаны, але, як і ў кожнай справе, заўсёды знойдуцца тыя пытанні, якія трэба вырашаць у тэрміновым парадку і знаходзіць на іх адказы, – адзначыў Ігар Ляхоў.

Альга ТИХОНОВА. 
Фота аўтара.

www.orshanka.by