У Оршы праводзяць работы па ўсталяванні спынальных павільёнаў на аўтобусных маршрутах.
У мінулым годзе, як было запланавана, пяць павільёнаў усталяваны на спынках у раёне чыгуначнага вакзала, а таксама па вул. Васіля Молакова. У гэтым годзе заменены па адной спынцы па вул. Воз-ан-Влен, вул. Магілёўскай і яшчэ дзве па вул. Васіля Молакова. Гэтыя працы працягнуцца па меры паступлення новых спынкавых павільёнаў, – расказаў намеснік дырэктара КУП «Аршанская спецыяльная аўтобаза» Вячаслаў Шекунов.
Павільёны новага ўзору маюць сучасны дызайн, устойлівыя да карозіі, маюць ударатрывалыя шклы. Яны абсталяваны зручнымі лавамі, сметніцамі, скрынямі для пяску. Маюць павялічанае месца для пасадкі чакаючых транспарт пасажыраў. Пры бережным да іх стаўленні канструкцыі могуць праслужыць гараджанам не менш за 5 гадоў.
Крыніца: orshanka.by
Фота: Людмілы МАРШАЛОВІЧ.