У Оршы адбыўся XXVI Адкрыты рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе
29 лістапада ў Оршы прайшоў XXVI Адкрыты рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе на прэміі майстра спорту міжнароднага класа Сяргея Кітаева. У спаборніцтвах удзельнічалі юнакі 2012-2015 г. р. і дзяўчаты 2014-2015 г. р.
На цырымоніі адкрыцця турніру спартсменаў і іх трэнераў павіншавалі сам Сяргей Кітаёў, яго першы трэнер Міхаіл Комараў і начальнік аддзела спорту і турызму Оршанскага райвыканкама Снежана Брюзгіна.
Больш за 330 удзельнікаў з Беларусі і Расіі змагаліся ў 16 вагавых катэгорыях ад 26 да 86 кг на татамі ў спарткомплексе «Алімпеец». У гэтай сур'ёзнай канкурэнцыі оршанцы здолелі некалькі разоў падняцца на п'едэстал пашаны, што сведчыць аб высокім узроўні мясцовай школы барацьбы.
Сярод юнакоў 2014-2015 г. р. Дзмітрый Тяпкін перамог у вагавой катэгорыі 38 кг. 2-е месца ў вагавой катэгорыі 35 кг заняў Лука Кіркіж. Трэніруе хлопцаў Іван Власоў. 3-е месца заняў выхаванец Руслана Іванова Тимофей Розанскі (62 кг).
Сярод дзяўчат бронзавую медаль заваявала Ніколь Тарасевіч, якая выступала ў вагавой катэгорыі (39 кг), трэнер Ірына Радкевіч.
У старшай групе юнакоў 3-е месца ў вагавой катэгорыі 86 кг заняў Егор Матусевіч, выхаванец Міхаіла Комарава.
Пераможцы і прызёры атрымалі медалі і кубкі гэтага прэстыжнага турніру, дыпломы і памятныя падарункі.
Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота аўтара.
www.orshanka.by
Спасылка «АГ»:
Сяргей Кітаёў – уроджэнец г. Оршы, майстар спорту міжнароднага класа, двойчы чэмпіён СССР сярод моладзі, прызёр чэмпіянату і Кубка СССР, трохразовы пераможца міжнароднага турніру на прэміі Аляксандра Мядзведзя, семікратны чэмпіён Беларусі, галоўны трэнер нацыянальнай алімпійскай зборнай Беларусі па вольнай барацьбе з 2008 па 2012 гады.