В Орше прошел районный семинар по вопросам охраны труда

У Оршы прайшоў раённы семінар па пытаннях аховы працы

У Оршы на базе ПУ «Оршагаз» прайшоў раённы семінар па ахове працы.

Яго тэмай стала «Рэалізацыя асноўных патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2024 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і падыходы да іх рэалізацыі ў сучасных умовах».

Мерапрыемства пачалося з практычнай часткі – знаёмства з прадпрыемствам «Оршагаз». Присутным былі прадэманстраваны навінкі ў сферы аховы працы: пост для самастойнага аказання першай медыцынскай дапамогі, сістэма кантролю штучным інтэлектам сродкаў індывідуальнай абароны, мабільнае ўкрыццё для вытворчасці зварачна-мантэжных работ у складаных пагодных умовах і інш. Госці таксама знаёмяцца з работай вучэбна-трэніровачнага палігона і класа.

У мерапрыемстве прыняў удзел першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Пац. Звяртаючыся да ўдзельнікаў семінара, ён падкрэсліў, што пытанні стварэння здаровых і бяспечных умоў працы сёння з'яўляюцца важнай складовай любога працоўнага працэсу.

У ходзе тэарэтычнай часткі мерапрыемства ўдзельнікі семінара абмеркавалі меры па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны на прадпрыемствах, абмяняліся вопытам.

Таксама вялікую ўвагу ўдзялілі працы грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, папярэджанні злачынстваў і правапарушэнняў у стане алкагольнага ап'янення, забеспячэнню аховы жыцця людзей на вадзе і супрацьпажарнаму стану прадпрыемстваў. 

Вадзім КРАВЧЭНКА.
Фота аўтара.

www.orshanka.by