У Оршы прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны 23 лютага
Традыцыйна ён адбыўся на сцэне РЦК «Перамога». Творчыя калектывы падрыхтавалі тэматычную праграму, у якой спалучыліся наша героічнае мінулае і мірнае сучаснасць.
У зале сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэраны, моладзь. З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь усіх прысутных у зале мужчын павіншавала кіраўнік спраў Аршанскага райвыканкама Елена Спіжарная.
Яна падзякавала ўсім, хто сёння сваім мірным трудом праслаўляе нашу краіну і Аршанскі рэгіён, хто стаіць на абароне Айчыны. І пажадала аршанцам неверагоднай энергіі, жыццёвага аптымізму, моцнага здароўя на доўгія гады.
Анастасія ТУРОК.
Фота аўтара.
Крыніца: orshanka