У Оршы прайшоў навагодні карнавал
У Оршы адбыўся навагодні карнаваль. На цэнтральнай вуліцы горада было шматлюдна. Каля сотні Дзядоў Марозаў, Снягурочек і іншых казачных персанажаў прынялі ўдзел у касцюміраваным шэсці.
Удзел бралі каманды ўстаноў культуры, адукацыі, спорту і турызму, маладзёжнай сферы, прадстаўнікі дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, арганізацый, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія аказваюць паслугі ў індустрыі адпачынку, грамадскія арганізацыі, жыхары і госці Оршанскага раёна.
Яны прайшлі ад стадыёна да гарадской плошчы каля калегіума езуітаў. Святочную калонну ўзначалілі ярка ўпрыгожаны трактор Беларусь-3522 і пажарная машына.
На гарадской плошчы ўсе разам запалілі агні на галоўнай навагодняй ёлцы, спявалі, танцавалі, водзілі вялікі хоровод, малыя чыталі вершы і атрымлівалі падарункі ад Дзядоў Марозаў і Снягурочек.
Святочны канцэрт і дыскатэка працягнулі гэты перадновагодні вечар. Тут таксама працавалі гандлёвыя рады з салодкімі і сытнымі пачастункамі, цацкамі і сувенірамі, а таксама інтэрактыўныя пляцоўкі.