У Оршы прайшоў I этап абласнога форуму маладых спецыялістаў АПК

У Оршы прайшоў першы этап абласнога форуму маладых спецыялістаў і маладых работнікаў аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці.

На гасціннай Оршанскай зямлі сустрэліся маладыя аграріі з Дубровенскага, Лепельскага, Сенненскага, Толочынскага, Чашнікскага і Оршанскага раёнаў. Удзельнікаў форуму павіншавалі старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Віцебскага аблвыканкама Андрэй Булавкін і намеснік старшыні Оршанскага райвыканкама Віталій Вараб'ёў.

Пасля афіцыйнай цырымоніі адкрыцця маладыя аграріі былі падзелены на тры групы, для кожнай з якіх арганізатары падрыхтавалі індывідуальную праграму. Спачатку яны наведалі плошчу дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, затым адправіліся на аглядныя экскурсіі па горадзе.

У рамках практычнай часткі семінара маладыя аграріі наведалі мехдвор ААТ «Агрокамбінат «Юбілейны», РПУП «Усце» НАН «Беларусі», Оршанскі льнокамбінат і Ваенна-гістарычны музей імя Героя Савецкага Саюза К. С. Заслонова.

А пазней адбыўся адкрыты дыялог «Аб арганізацыі працы з моладдзю і магчымасцях прафесійнага і кар'ернага росту маладога кіраўніка ў працоўным калектыве». Спікерамі выступілі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Сяргей Левковіч, старшыня Оршанскага райвыканкама Ігар Мароз, а таксама кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, галіновага прафсаюза і абласнога ўпраўлення АСБ «Беларусбанк».

Віктар СОСНОЎСКІ.
www.orshanka.by