У Оршы адбыўся форум для моладзі | фота
«Час тваіх магчымасцяў» – так называўся раённы маладзёжны форум, які сёння прайшоў у ГДК «Арша».
Ён сабраў дзяўчат і юнакоў, якія працуюць на розных прадпрыемствах, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскай дзейнасці. Яны – будучыня нашага рэгіёна, краіны, і зусім хутка ім трэба будзе зрабіць свой асознанны выбар – прыняць удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Аб тым, якім будзе наша заўтра, удзельнікі сустрэчы змаглі падумаць падчас дыялогавай пляцоўкі з першымі асобамі раёна – старшынёй райвыканкама Ігарам Морозам і старшынёй Савета дэпутатаў Іннай Хомутоўскай. Спікерам задавалі розныя пытанні, якія сёння хвалююць моладзь. І яны тычыліся не толькі маштабнага: патрыятызму, міру, бліжэйшага будучага Беларусі, але і развіцця Аршаншчыны, замацавання кадраў на месцах, добраўпарадкавання тэрыторый, вольнага часу.
Пасля актыўнага дыялогу адбылася канцэртная праграма з удзелам творчыя калектываў.
А ў фае ГДК «Арша» працавалі тэматычныя фотазоны і выстава дасягненняў Аршанскага рэгіёна.
Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.