В Орше пройдет фестиваль православной культуры «Кладезь»

У Оршы адбудзецца фестываль праваслаўнай культуры «Кладзезь»

З 2 па 10 сакавіка 2026 года ў Аршанскім раённым Цэнтры культуры «Перамога» (ул. Леніна, 31) адбудзецца фестываль праваслаўнай культуры «Кладезь». 

«Кладезь» – гэта прастора дыялогу пра самае галоўнае: веру, дабро і сямейныя каштоўнасці. У гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму, якая будзе цікава як дарослым, так і дзецям. 

Мерапрыемства праводзіцца па благаславенні архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя, пры падтрымцы Аршанскага раённага выканаўчага камітэта. Арганізатарамі выступаюць Свята-Елісаветынскі манастыр і Праваслаўнае Сясцёрства (г. Мінск). 

Для юных наведвальнікаў пройдуць штодзённыя паказаў лялькавых спектакляў тэатра «Батлейка», творчыя майстар-класы. Будзе працаваць інтэрактыўная экспазіцыя «Кай і Герда», якая на прыкладзе вядомай казкі раскажа дзецям пра сапраўдную дружбу, смеласць і вернасць. 

Гасцей фестывалю таксама чакаюць творчыя сустрэчы і размовы з вядомымі людзьмі. А традыцыйная выстава-кірмаш пазнаёміць аршанцаў і гасцей горада з унікальнымі вырабамі майстэрняў Свята-Елісаветынскага манастыра. 

Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю свабодны. 

Урачыстае адкрыццё адбудзецца 2 сакавіка ў 14.00 і пачнецца з малебна на пачатак добрай справы.

Час працы: з 2 па 10 сакавіка 2026 года з 10.00 да 19.00.