В Орше продолжаются озеленение и ремонт дорог

У Оршы працягваюцца азеляненне і рамонт дарог

У гэтым годзе аномальна халодны май карэктаваў планы камунальных работнікаў і дарожных службаў па добраўпарадкаванні горада. Але работы ў гэтым напрамку не спыняюцца.

З мінулай тыдня дэсант азеляніцеляў КУП «Оршанская спецавтобаза» працягнуў пасадку кветак у раёне вул. Аляксандра Астроўскага. Ствараюцца кветкавыя кампазіцыі з аднолетніх саджанцаў, якія на працягу ўсяго лета будуць радаваць гасцей і жыхароў горада.

Ужо сёння работы вядзюцца ў гарадскім парку. Таксама кветкі высадзяць каля Ледавай арэны, у скверах па вул. К. Маркса, Замковай, парку Герояў, каля памятнага знака ў скверы льнокамбіна, па вул. Савецкай, праспекту Тэкстыльшчыкаў, па вул. Васіля Молакова і г. д.

Усяго азеляніцелі плануюць высадзіць больш за 125 тысяч штук кветак.

Да слова, у гэтыя дні актыўна разгортваюцца рамонтныя работы па вул. Васіля Молакова, Пакгаузнай, што ў раёне чыгуначнага вакзала. Тут ДСУ-7 праводзіць замену асфальтабетоннага пакрыцця на ўчастку дарогі працягласцю больш за 1,5 км, але гэта будзе праводзіцца паэтапна.

Анастасія ТУРОК.
Фота аўтара і Алены ТИХОНОВОЙ.

www.orshanka.by