У Оршы пачалі бягучы рамонт дарог

Работнікі ДСУ-7 укладваюць асфальтабетоннае пакрыццё па вул. Мікалая Чарнышэўскага, з боку ад вул. 1 Мая да вул. Марата, на ўчастку каля аднаго кіламетра.

Да гэтага тут праводзіліся падрыхтоўчыя працы. Буквальна на гэтым тыдні новы асфальт будзе ўкладзены і па вул. Тараса Шаўчэнкі працягласцю 800 метраў.

Як расказаў журналісту «Аршанскай газеты» намеснік дырэктара Аршанскага філіяла УКПП «Віцебскага ГЖКХ» Вячаслаў Панасенка:

– Далей мы пераходзім у раён чыгуначнага вакзала, дзе плануецца маштабны рамонт верхняга пласта асфальтабетоннага пакрыцця па вул. Канстанціна Заслонава, Васіля Молакова і Пакгаузнай. На гэтых вуліцах заменяць амаль 2,5 км асфальту. На гэты сезон запланаваны таксама працы ў г. Барані па вул. Мікалая Сарокіна і ў аграгарадку Зубова.

Анастасія ТУРОК.
Фота аўтара.

www.orshanka.by