У Оршы з'явіцца новы памяцны знак!
Дорожныя работнікі Оршанскай спецавтобазы праводзяць работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, размешчанай на заходнім уездзе ў горад з боку аўтамабільнага моста.
У цяперашні час на вул. Сяргея Грыцэўца ў раёне крамы «Тамара» ўкладаюць пліткай тратуары і дзве аўтастаянкі. Таксама будуць зроблены два асфальтабетонныя з'езды – па вул. Жлобінскай і вул. Захаднай.
У скверы насупраць дома № 13 па вул. Івана Грыцэўца працуюць азеляніцелі прадпрыемства. У цяперашні момант яны спілююць аварыйныя дрэвы і выдаляюць кусты, каб пачаць работы па ўладкаванні новай зялёнай зоны. Справа ў тым, што ў гэтым месцы ў хуткім часе плануецца правесці мерапрыемства па закладцы спецыяльнай капсулы, а затым пачаць ўзводзіць памятны знак Трудовай Славы.
Сёння таксама праводзіцца рамонтнае профіляванне з дабаўленнем новага матэрыялу дарожнага пакрыцця пераулка Грыгорыя Катаўскага. Такія ж работы завершаны па вул. Жлобінскай, 2-му пераулку Жлобінскаму, па вул. Захаднай і 3-му пераулку Міхаіла Калініна.
Людміла ЛЮДМІНА.
Фота аўтара.
https://www.orshanka.by/