В Орше подвели итоги работы подразделений охраны Витебской области за 2024 год и наградили сотрудников, которые добились высоких результатов в служебной деятельности

У Оршы падвялі вынікі працы падраздзяленняў аховы Віцебскай вобласці за 2024 год і ўзнагародзілі супрацоўнікаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці

Сімвалічна, што мерапрыемства прайшло ў Ваенна-гістарычным музеі імя Героя Савецкага Саюза К. С. Заслонова, дзе сабраліся лепшыя з лепшых супрацоўнікаў, кіраўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы, прадстаўнікі духавенства, а таксама выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Вымпел» сярэдняй школы № 4 г. Оршы.

Штогод у Віцебскім абласным ўпраўленні аховы праводзіцца конкурс на званне «Лепшыя па прафесіі», у якім каля 20 намінацый, і конкурс «Лепшыя настаўнікі». У ліку пераможцаў конкурсаў па выніках 2024 года і оршанцы.

Заслужаныя ўзнагароды з рук начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення аховы палкоўніка міліцыі Сяргея Мурашкіна атрымалі: у намінацыі «Лепшы электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі» – Віталій Шышкевіч, а ў намінацыі «Лепшы супрацоўнік (работнік), адказны за тыловае забеспячэнне падраздзялення» – старшы прапоршчык міліцыі Андрэй Краўчанка. Дарэчы, у мінулым годзе на службу ў Оршанскі аддзел аховы прыйшоў яго сын, лейтэнант міліцыі Аляксей Краўчанка. Ён скончыў Магілёўскі інстытут МУС і зараз працягвае службу ў падраздзяленні, у якім працуе яго бацька. А лепшым настаўнікам моладзі за 2024 год стаў прапоршчык міліцыі Александр Тумінскі, які ўжо выхаваў некалькі маладых супрацоўнікаў. У гэтым годзе за бездакорную і добрасумленную працу Аляксандр атрымаў ад падраздзялення службовую кватэру.

Адзіночная Падзяка начальніка Дэпартамента аховы была аб'яўлена падпалкоўніку міліцыі ў запасе Алегу Гурскаму, які літаральна на днях адзначыў 30-годдзе шматгадовай бездакорнай службы ў аддзеле. Алег Леанідавіч і зараз працягвае працаваць на дзяржаўнай службе, перадаючы свой досвед і веды маладым супрацоўнікам.

За эфектыўную працу, накіраваную на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне супрацоўнікаў падраздзяленняў Дэпартамента аховы Віцебскай вобласці, падзяка была ўручана і загадчыцы Ваенна-гістарычным музеем імя Героя Савецкага Саюза К. С. Заслонова Вероніцы Юр'евай.

Пасля ўрачыстай часткі для ўсіх прысутных правялі экскурсію па музеі.

Крыніца: orshanka.by