У Оршы падвялі вынікі праекта «Падвиг, натхнёны верай»
У Оршанскім каледжы харчавання імя Н. А. Корначёнка адбылося ўрачыстае закрыццё праекта «Подвиг, натхнёны верай», рэалізаванага ў рамках міжнароднага грантавага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва – 2025» пры падтрымцы фонду «Соработніцтва».
На цырымоніі сабраліся вучні школ і каледжаў раёна, члены ваенна-патрыятычных клубаў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў – тыя, для каго тэма памяці і духоўнай спадчыны мае асаблівае значэнне.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў звярнуліся настаяцель храма Ператворэння Госпада г. Барані іерэй Вадзім Котаў, начальнік упраўлення па адукацыі Оршанскага райвыканкама Таццяна Янкоўская і старшыня Оршанскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Зінаіда Хайчанка. Яны адзначылі, што падобныя ініцыятывы дапамагаюць аб'яднаць пакаленні, ўмацоўваюць пачуццё гонару за подзвігі продкаў і выхоўваюць павагу да гісторыі сваёй краіны.
Дырэктар каледжа Генадзій Сіняўскі расказаў, што ў грантавым конкурсе прынялі ўдзел 651 праект з Расіі, Беларусі і Кыргызстана. З 14 беларускіх заяў менавіта праект «Подвиг, натхнёны верай» стаў адным з пераможцаў. На яго рэалізацыю было выдзелена 438 143 расійскіх рублёў. Галоўнай мэтай ініцыятывы стала захаванне гістарычнай памяці сярод моладзі, фармаванне цікавасці да вывучэння айчыннай гісторыі, асэнсаванне яе ўрокаў і развіццё здольнасці супрацьстаяць фальсіфікацыям мінулага.
У ходзе ўрачыстага мерапрыемства быў паказаны фільм, які расказвае пра кожны этап рэалізацыі праекта, а таксама адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў творчых конкурсаў. Падзякі атрымалі педагогі, вучні і грамадскія дзеячы, якія ўнеслі значны ўклад у ўвасабленне ідэі ў жыццё.
Віктар СОСНОЎСКІ.
Фота аўтара.