У Оршы падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу «Мы вас памятаем», прысвечанага 80‑й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
Сёння на базе Ваенна-гістарычнага музея імя Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонова прайшло ўзнагароджанне аўтараў лепшых прац.
Школьнікі на працягу некалькіх месяцаў знаёміліся з жыццём і баявым шляхам сваіх сваякоў і землякоў, сярод якіх былі як удзельнікі вайны, так і тыя, хто працаваў у тыле, набліжаючы Перамогу. Рэзультатам іх працы сталі інфармацыйныя стенды, якія ўтрымліваюць унікальныя матэрыялы, фотаздымкі, граматы, ўзнагароды і лісты ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
У жыхароў і гасцей Аршанскага раёна ёсць унікальная магчымасць азнаёміцца з праектамі канкурсантаў, якія знаходзяцца ў Ваенна-гістарычным музеі імя Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонова. Выстава працягнецца да 10 лютага.