В Орше перенесли остановку «Парк Героев»

У Оршы пераняслі прыпынак «Парк Герояў»

Аўтобусная спынка «Парк Герояў» на вуліцы Уладзіміра Леніна ў Оршы была перанесена на іншае месца. За працэсам назіраў журналіст «Аршанскай газеты».

Цяпер яна знаходзіцца бліжэй да скрыжавання з вуліцай Мікалая Чарнышэўскага. На загадзя падрыхтаванай пляцоўцы зрабілі кішэню для заезду грамадскага транспарту, паклалі тратуарную плітку. Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі зроку абазначылі выхад на праезную частку тактыльнай пліткай з рэльефнай тэкстурай. Пераносам спынкі займаліся работнікі Оршанскай спецыяльнай аўтобазы. Як раней паведамляла «Аршанка», каля парка Герояў вядзецца будаўніцтва флагштока і плошчы дзяржаўных сімвалаў. Зараз тут ідуць падрыхтоўчыя работы па ўзвядзенні масіўнай канструкцыі на бетонны пастамент. Складовыя часткі флагштока даставілі на будаўнічую пляцоўку, у бліжэйшы час пачнецца яго мантаж.

Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота аўтара.

www.orshanka.by