У Оршы абмеркавалі, як прадуктыўна працаваць сацыяльным педагогам і педагогам‑псіхолагам
У Оршы прайшоў семінар па пытаннях аптымізацыі дакументоабароту ў дзейнасці педагога сацыяльнага і педагога-псіхолага з удзелам намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Екатеріны Петруцкай.
У мерапрыемстве на базе Цэнтра культуры «Перамога» прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома, начальнік цэнтра сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай працы акадэміі адукацыі Людміла Філіпавіч, кіраўнікі ўстаноў адукацыі Віцебскай вобласці, сацыяльна-педагагічных цэнтраў, загадчыкі раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў.
– На дзяржаўным узроўні сёння ўдзяляецца вялікая ўвага арганізацыі адукацыйнага працэсу ў школах. Так, нас вельмі хвалюе ўнутраны свет дзіцяці. Ёсць у школах спецыялісты, якія непасрэдна займаюцца ўнутраным светам, эмоцыямі, развіццём пачуццяў, дапамагаюць дзецям вырашаць унутраныя канфлікты, якія могуць быць у сям'і, у зносінах паміж аднагодкамі. Ідзе гаворка пра педагогаў сацыяльных і псіхолагаў. Для таго, каб дапамагчы ім арганізаваць больш выніковую працу з дзецьмі і іх бацькамі, мы хочам расставіць акцэнты, – адзначыла ў размове з журналістамі Людміла Філіпавіч. – Каб кіраўнікі ўстаноў адукацыі разумелі, як дакладна і граматна расставіць прыярытэты, выстраіць працу з дакументамі, арганізаваць кансультацыі, наведванні на дому, якія можна праводзіць мерапрыемствы і што адносіцца да паняцця сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі.
Екатарына Петруцкая звярнулася з прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара. Затым з дакладамі выступілі Людміла Філіпавіч, расказаўшы пра навукова-метадычнае суправаджэнне дакументоабароту ў дзейнасці педагога сацыяльнага і педагога-псіхолага ў адпаведнасці з заканадаўствам, і дырэктар СШ № 45 г. Віцебска імя В. Ф. Маргелава Ірына Лошакава – аб кіраванскіх аспектах аптымізацыі дакументоабароту.
У гэты ж дзень у Оршанскім дзяржаўным каледжы харчавання імя Н. А. Корначёнка адбыўся Савет дырэктараў кіраўнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Віцебскай вобласці.
Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота аўтара.
Крыніца: orshanka