В Орше 6 и 7 июня будет перекрыто движение автомобильного транспорта

У Оршы 6 і 7 чэрвеня будзе перакрыты рух аўтамабільнага транспарту

У сувязі з правядзеннем 6-7 чэрвеня 2025 г. у г. Оршы фестывалю «Поле кветак» будзе вызвалена ад машын і перакрыта паркоўка па вул. Уладзіміра Леніна ў раёне гарадской плошчы з 18.00 5 чэрвеня 2025 г. да 8.00 8 чэрвеня 2025 г.

Будзе перакрыта рух у г. Оршы: па вул. Замкавай, вул. Уладзіміра Леніна, вул. Мінскай з 18.00 5 чэрвеня 2025 г. да 8.00 8 чэрвеня 2025 г. ад моста праз р. Оршыцу да перасячэння з вул. Камсамольскай; вул. Мінскай і вул. Замкавай з 5.00 6 чэрвеня 2025 г. да 6.00 8 чэрвеня 2025 г.;

Часовае абмежаванне руху 6 чэрвеня 2025 г. з 16.00 да 17.00 па вул. Уладзіміра Леніна падчас правядзення ўрачыстага шэсця.