В Оршанском роддоме поздравили женщин, ставших мамами на Рождество

У аршанскім родзiллі віншавалі жанчын, якія сталі мамамі на Каляды

На працягу многіх гадоў у Оршы праходзіць акцыя «Разам у абарону жыцця».

Традыцыйна прадстаўнікі ўлады, грамадскіх і маладзёжных арганізацый, праваслаўнай царквы віншуюць у раддоме жанчын, якія сталі мамамі ў навагоднія, калядныя і іншыя святы. Не стаў выключэннем і гэты год. Штогадовая акцыя стартавала. Чэствалі трох оршанак, якія нарадзілі малых 7 студзеня. Галоўнымі гераінямі цырымоніі сталі Альга Бобкава, Крысціна Іўчанка – мамы дачок і Юлія Шумская – мама сыночка.

Шчырыя словы віншаванняў і пажаданняў здароўя, шчасця і цудоўнага мацярынства прагучалі ад намесніка старшыні Оршанскага райвыканкама Анастасіі Прокофьевой, галоўнага ўрача УЗ «ОЦП», старшыні савета Оршанскага раённага аддзялення партыі «Белая Русь» Сяргея Карака, старшага благачыннага цэркваў Оршанскага акругі протаіерэя Валерыя Серко, першага сакратара РК БРСМ Марыі Трубкінай, старшыні першаснай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» УЗ «ОЦП» Юліі Бабінчук і начальніка аддзела загс Алеся Ткачовай.

Нараджэнне малых – гэта вялікае шчасце для кожнай сям'і. Дзеці – будучыня нашай краіны, нашага горада, адзначалі выступаючыя. Яны падкрэслівалі, што калі з'яўляюцца на свет хлопчыкі і дзяўчынкі, значыць, будзе жыць і краіна, дзе клопат пра чалавека пачынаецца з дня яго нараджэння.

Па традыцыі акцыя «У абарону жыцця» не абышлася без падарункаў для маладых мамачак і іх дзяцей, а таксама творчых сюрпрызаў. Мастацкія калектывы Дома культуры чыгуначнікаў падарылі добры настрой гераіням свята і медперсаналу раддома.

Анастасія ТУРОК.
Фота аўтара.

https://www.orshanka.by/?p=135066