У Оршанскім рэгіёне ГАІ праводзіць мерапрыемствы на дарогах у рэжыме змешанага кантролю
З 9 студзеня супрацоўнікі аддзела ГАІ УВД Аршанскага райвыканкама сумесна з інспектарамі міжрайоннага аддзела ГАІ УВД Віцебскага аблвыканкама праводзяць на аўтадарозе М-8 «Віцебск-Гомель-граніца Украіны» на тэрыторыі Аршанскага раёна рэйды метадам змешанага кантролю за дарожным рухам. Асноўная іх мэта – спыненне парушэнняў хуткаснага рэжыму руху.
У ходзе такога кантролю адзін экіпаж знаходзіцца ў машыне грамадзянскага выканання і фіксуе парушэнні, другі – у службовай праз некалькі кіламетраў. На гэтай аўтадарозе для легкавых аўтамабіляў дзейнічае абмежаванне хуткасці ў 90 км/г. Але не ўсе вадзіцелі яго выконваюць. Пры выяўленні перавышэння хуткасці інфармацыя перадаецца першай групай другому экіпажу, які знаходзіцца далей па ходзе руху парушальніка. Супрацоўнікі ГАІ спыняюць вадзіцеляў, якія праігнаравалі ўстаноўленыя хуткасныя абмежаванні, і праводзяць з імі далейшую прафілактычную работу і па прыцягненню да адказнасці.
З пачатку кантрольных мерапрыемстваў і па стане на 16 студзеня спынена 103 факты парушэння хуткаснага рэжыму. Шэсць вадзіцеляў, якія здзейснілі парушэнні паўторна, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
– Важна памятаць, што чым вышэй хуткасць, тым менш часу ў вадзіцеля на рэакцыю ў выпадку ўзнікнення небяспечнай сітуацыі. Таксама перавышэнне хуткасці вядзе да павелічэння тармознага шляху, з-за чаго шанец своечасова затармозіць рэзка зніжаецца. На вялікай хуткасці складаней кантраляваць аўтамабіль, асабліва пры рэзкіх манеўрах або змяненні дарожных умоў, – тлумачыць старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ГАІ УВД Аршанскага райвыканкама Вікторыя Веремьева. – Але многія вадзіцелі не задумваюцца, што высокая хуткасць павялічвае верагоднасць сур'ёзных траўмаў і фатальных вынікаў у выпадку аварыі. Таму кожны з нас павінен усвядоміць, што выкананне ўстаноўленых хуткасных абмежаванняў – гэта не проста правіла, а адказнасць перад сабой і навакольнымі людзьмі.
Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота аўтара.