В Оршанском районе впервые проходит Открытый чемпионат города по эндуро

У Оршанскім раёне ўпершыню праходзіць Адкрыты чэмпіянат горада па эндуро

У Оршанскім раёне ўпершыню праходзіць Адкрыты чэмпіянат горада па эндуро. Арганізатары назвалі яго «Сусанін, непраходныя сцежкі», што цалкам дакладна апісвае маршрут гонкі.

Як расказалі журналісту «Аршанскай газеты» прадстаўнікі судзейскай брыгады, матацыклісты з Оршы Андрэй і Валерый Живуцкія, спаборніцтвы праходзяць у трох узроўнях складанасці: «Золата», «Срэбра», «Бронза». На спецыялізаваных матацыклах класа эндуро спартсмены едуць з масстарта па сваіх трэках. На спаборніцтвах заявлена больш за 300 удзельнікаў з розных куткоў Беларусі і Расіі, у тым ліку з далёкіх рэгіёнаў.

Даўжыня аднаго круга каля 18 км. На яго праходжанне адводзіцца гадзіна. Для заліку неабходна ў адведзены час праехаць два круга, каб зайсці на фінішны, на які таксама даецца гадзіна для завяршэння гонкі. Пры гэтым па ходзе руху неабходна адзначацца на пяці КПП у электронным пратаколе. Пераможа той, хто за мінімальны час збярэ больш адзначак.

Арганізатарам спаборніцтваў выступае Оршанскі райвыканкам, правядзенне гонак ажыццяўляе грамадскае аб'яднанне «Мотаклуб «Бумеранг».

Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота аўтара.

Крыніца: www.orshanka.by