В Оршанском районе стартовала благотворительная акция «От всей души»

У Оршанскім раёне пачалася дабрачынная акцыя «Ад усяго сэрца»

Аршанцы далучыліся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы». У Аршанскім раёне яна стартавала 23 снежня ў Бабініцкім сацыяльным пансионате «Зорны».

У гэты дзень да пражываючых у пансионате прыйшлі кіраўнік раёна Ігар Мароз, старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Інна Хомутоўская, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Аршанскага раёна, прадпрымальнікі горада.

Урачыстае адкрыццё акцыі прайшло пад назвай «Скрынка добрых спраў». Пачэсныя госці павіншавалі пражываючых у Бабініцкім сацыяльным пансионате «Зорны» і калектыў установы з надыходзячымі святамі, а таксама перадали сертыфікаты, якія дазволяць зрабіць жыццё пажылых людзей яшчэ больш камфортным.

Традыцыйная дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» праводзіцца з мэтай акружыць асаблівай клопатам усіх пажылых грамадзян, не пакінуць у баку нікога ў святочныя і перадсвяточныя дні. Яна працягнецца да 14 студзеня 2026 г. уключна.

Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота аўтара.

www.orshanka.by