У Оршанскім раёне рамонтуюць грунтавые дарогі
Работнікі Оршанскай спецавтобазы праводзяць работы па рамонце грунтовых дарог з выкарыстаннем асфальтогранулята.
Сёння машыніст аўтагрэйдара Уладзімір Краўчанка ўкладае слой за слоем асфальтавую крошку па пераулку 2-му Усходняму ў Оршы.
Адрамантаваны вул. Моладзевая ў д. Дачнай Забалотскага сельсавета і ўчастак дарожнага пакрыцця на Друцкім Шляху ў Барані. У цяперашні час таксама праводзіцца ямкавы рамонт дарогі ў д. Прыпгузкі Борздаўскага сельсавета, устараняюцца прасадкі пліткі на плошчы каля калегіума езуітаў.
З пачатку года дарожныя рабочыя Оршанскай спецавтобазы адрамантавалі больш за 10 400 квадратных метраў дарожнага пакрыцця, і работы ў гэтым напрамку працягваюцца.