У Оршанскім раёне прайшоў раённы турыстычны слёт працоўнай моладзі

У аколіцах вёскі Красная Харкаўка прайшоў раённы турыстычны слёт працоўнай моладзі. Мерапрыемства прысвечана 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На працягу двух дзён 13 каманд оршанскіх прадпрыемстваў і грамадскіх аб'яднанняў спаборнічалі за званне лепшых у спартыўных эстафетах і конкурсных праграмах.
На цырымоніі адкрыцця слёту прысутнічалі намеснік старшыні Оршанскага райвыканкама Анастасія Пракопьева, начальнік аддзела спорту і турызму Снежана Брюзгіна і начальнік аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мария Шматова. Пачэсныя госці пажадалі ўдзельнікам удачы ў спаборніцтвах.

orshanka