В Оршанском районе приступили к заготовке березового сока

У Оршанскім раёне пачалі заготовку берэзовага соку

З 25 сакавіка яго можна будзе набыць на гандлёвай пляцоўцы «Лясны домік» Оршанскага лясгаса, размешчанага па вул. Магілёўскай, 106 з 8.00 да 20.00, штодня без выхадных і перапынку на абед.

Кошт вітаміннага прадукту па адпускной цане 55 капеек за 1 літр. Звяртаем увагу, што продаж ажыццяўляецца толькі ў тару пакупніка.

Вітамінны прадукт штодня будзе дастаўляцца з бярозавых рошчаў. Оршанскія леснікі плануюць сабраць не менш за 60 тон соку. Як правіла, канец сакавіка – пачатак красавіка, калі спадаюць начныя маразы, пачынаецца самае час для загатоўкі бярозавага соку. Цяпер якраз для гэтага наступілі спрыяльныя пагодныя ўмовы і ў Оршанскім раёне актыўна прыступілі да гэтай працы.

Досыць часта жыхары Оршанскага рэгіёна задаюць пытанне, ці можна самастойна гэта зрабіць? Леснічы Оршанскага лясніцтва Уладзімір Рыка тлумачыць:
– Так, кожны можа сам сабраць для сябе бярозавы сок, але для гэтага неабходна атрымаць дазвол. Для гэтага трэба звярнуцца ў лясніцтва, дзе выдадуць лесны білет і выдзеляць дрэвы, якія можна падсачыць. Плаціць за білет не трэба. А вось за несанкцыянаваную загатоўку соку і ў месцах, дзе гэта забаронена, прадугледжаны штраф.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з правіламі, загатоўка драўняных сокаў забараняецца ў прыбярэжных палосах рэк, азёр, у межах палос адводу жалезных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных і камунікацыйных ліній, а таксама ў населеных пунктах. Нельга збіраць сок у межах гістарычна-культурных запаведнікаў, мемарыяльных паркаў, месцах масавага адпачынку насельніцтва і г. д.

Анастасія ТУРОК.
Фота аўтара.

Крыніца: orshanka