У Оршанскім раёне падвялі вынікі рэкорднага працоўнага семестра
У Оршанскім раённым Цэнтры культуры «Перамога» адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра, якая стала яркім фіналам працоўнай занятасці для сотняў маладых оршанцаў.
Парадаваць байцоў студэнцкіх атрадаў з паспяховым завяршэннем працоўнага семестра прыйшлі намеснік старшыні Оршанскага райвыканкама Анастасія Прокофьева і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Оршанскага райвыканкама Мария Шматова.
2025 год стаў знакавым для студатрадаўскага руху рэгіёна: было сфармавана 65 студэнцкіх атрадаў, у якіх працавалі 1 071 чалавек. Гэта самыя высокія паказчыкі з 2016 года. Моладзь працавала ў самых розных сферах: адукацыі, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, медыцыне і на вытворчасці. Асобнай вехай стала адраджэнне пасля доўгага перапынку студэнцкіх атрадаў экалагічнага профілю. Так, вучні школ Оршанскага раёна паспяхова працавалі ў атрадзе «Юнасць» імя Героя Савецкага Саюза М. Ф. Сільніцкага ў лясным расадніку Оршанскага лясгаса.
– У гэтым годзе мы змаглі дасягнуць выдатных вынікаў дзякуючы сумесным намаганням. Спыняцца на дасягнутым мы не будзем і прыкладзём усе намаганні, каб у наступным працоўным семестры паўтарыць поспех і стаць яшчэ лепш, – адзначыла Анастасія Прокофьева.
На цырымоніі прагучалі словы падзякі не толькі вучням, але і ў адрас арганізацый, якія прадставілі працоўныя месцы. З кожным годам іх колькасць на Оршаншчыне расце. У ліку лепшых былі названы Оршанскі льнокамбінаат, філіял «Цеплічны» РУП «Віцебскэнерга», Оршанскі КХП, Оршанскі мясакамбінат і Оршанская дыстанцыя электразабеспячэння УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Лепшымі штабамі працоўных спраў сярод устаноў адукацыі прызнаны штабы Оршанскага каледжа-філіяла УО «БелГУТ» і Оршанскага каледжа харчавання імя Н. А. Корначёнка. Грамотамі і каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны лепшыя атрады па профілях, а таксама іх камандзіры, камісары і байцы.
Сярод узнагароджаных вучні гімназіі № 1 г. Оршы імя Г. В. Семёнава Мария Кучерявая і Любоў Ізілевіч. Адзін з летніх месяцаў яны прысвяцілі працы ў студэнцкім экалагічным атрадзе «Юнасць» імя Героя Савецкага Саюза М. Ф. Сільніцкага.
– Мне вельмі спадабалася працаваць у студэнцкім атрадзе. Я пазнаёмілася з новымі людзьмі, даведалася з лепшага боку сваіх старых знаёмых, зарабіла першыя грошы і атрымала бясцэнны досвед працы ў камандзе, – падзялілася ўражаннямі Мария Кучерявая.
Дасягненні оршанцаў атрымалі прызнанне і на абласным узроўні: Оршанскі тэрытарыяльны штаб студэнцкіх атрадаў быў прызнаны лепшым у Віцебскай вобласці. Акрамя таго, оршанцы актыўна ўдзельнічалі ў рэспубліканскіх праектах. Вучні медыцынскага каледжа працавалі ў Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы ў рамках рэспубліканскага медыцынскага працоўнага праекта «Медыкус-2025». А вось байцы двух студэнцкіх атрадаў з Оршанскага каледжа-філіяла УО «БелГУТ» атрымлівалі важны працоўны досвед, працуючы праводнікамі на Беларускай чыгунцы ў рамках рэспубліканскага галіновага працоўнага праекта «Дарога магчымасцяў».
– У гэтым годзе працоўны семестр аб'яднаў сотні маладых людзей, гатовых унесьці свой уклад у развіццё розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы. Ён стаў важнай вехай у жыцці многіх вучняў, пакінуўшы яркі след у іх памяці і падарыўшы ім каштоўны досвед, які абавязкова спатрэбіцца ў далейшым жыцці, – падкрэсліла першы сакратар Оршанскага раённага камітэта БРСМ Мария Трубкіна.
Вадзім КРАВЧЭНКА.
Фота аўтара.