В Оршанском районе отметили победителей конкурса детских рисунков по здоровому питанию

У Оршанскім раёне адзначылі пераможцаў конкурсу дзіцячых малюнкаў па здаровым харчаванні

У рамках праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» на тэрыторыі Аршанскага раёна сярод дзяцей устаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі г. п. Арэхоўск і аг. Бабінічы Аршанскі зональны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі правёў конкурс дзіцячых малюнкаў «Здаровае харчаванне – здаровыя дзеці».

Здаровае харчаванне – гэта не проста набор карысных прадуктаў, гэта стыль жыцця. Неабходна ведаць меру ў паглынанні ежы і памятаць асноўныя правілы і законы спажывання розных прадуктаў. З гэтай мэтай і праводзіўся дадзены конкурс.

Арганізатарамі былі пастаўлены наступныя задачы: прыцягнуць увагу дзяцей да праблемных пытанняў, звязаных з харчаваннем, фармаваць асновы культуры харчавання як складовай здаровага ладу жыцця, развіць уяўленне і творчы патэнцыял дзяцей.

Журы прадстаяў нялёгкі выбар у вызначэнні пераможцаў конкурсу. У выніку 1-е месца атрымала Яна Коряга (Бабініцкая СШ Аршанскага раёна), 2-е – Ульяна Морозава (Арэхоўская СШ імя Ю. В. Смірнова), 3-е месца падзялілі Владислав Николаев і Максим Шачанок (Бабініцкая СШ Аршанскага раёна).

Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.

К. БУРЯКОВА,
зав. аддзелам грамадскага здароўя і СГМ Аршанскага зональнага ЦГЭ.

https://www.orshanka.by/?p=134746