В Оршанском районе началась уборка урожая

У Оршанскім раёне пачалася ўборка ўраджаю

У Аршанскім раёне стартавала ўборка ўраджаю. Першымі ў палі на ўборку азімога ячменю выйшлі камбайны адкрытага акцыянернага таварыства «Агрокамбінат «Юбілейны». Ублізу вёскі Сідзіроўка гудзяць камбайны, вялікагрузныя машыны адна за адной напаўняюцца зернем новага ўраджаю. Работа не спыняецца ні на хвіліну. Тут жа побач дзяжурыць звяно тэхнічнай падтрымкі.

У выпадку якіх-небудзь паломак спецыялісты аператыўна іх устраняць. Час у перыяд жніва – каштоўны рэсурс. Тут кожная хвіліна на вагу золата, як, у прынцыпе, і кожнае зерня. Убраць без страт і ў максімальна кароткія тэрміны – задача для аграрыяў № 1. Пакуль надвор'е радуе хлебаробаў. Жніво паступова набірае абароты.

Як заўсёды, зерневы клін у агрокамбінаце «Юбілейны» самы вялікі ў Аршанскім раёне – больш за 6 тысяч гектараў толькі зернавых культур, яшчэ 50 га зернабобавых, больш за 2,5 тысячы га азімога і яравога рапсу. А ўсяго гаспадарству трэба ўбраць на гэтым жніве больш за 9 тысяч га зернавых культур і рапсу.

Заступнік дырэктара па раслінаводстве ААТ «Агрокамбінат «Юбілейны» Еўгеній Вацура расказаў журналістам «Аршанскай газеты», што на старце ўборчнай страды да жніва прыступілі 12 з 23 камбайнаў. Задзейнічана 13 адзінак тэхнікі на адвозцы зерня. Па меры сталення іншых сельскагаспадарчых культур тэмпы работ на палях будуць развяртацца яшчэ актыўней.

– Нашы хлебаробы ўжо соскучыліся па такому спаборніцтву, – кажа Еўгеній Васільевіч. – Залатыя гарызонты палёў зваюць у бой. У ўсіх жаданне, азарт і імкненне да ўпартай барацьбы за ўраджай-2025. Няхай усё атрымаецца!

Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.

www.orshanka.by