У Оршанскім міжраённым аддзяленні Следчага камітэта падвялі вынікі працы за 2025 год
У Оршы прайшло аператыўнае пасяджэнне, на якім падвялі вынікі працы Оршанскага міжраённага аддзела Следчага камітэта за 2025 год.
У мерапрыемстве прыняў удзел начальнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці генерал-маёр юстыцыі Аляксандр Гуцко. Адкрываючы пасяджэнне, Аляксандр Мікалаевіч зрабіў акцэнт на станоўчых тэндэнцыях па шэрагу напрамкаў службовай дзейнасці. З дакладам аб выніках працы падраздзялення выступіў намеснік начальніка Оршанскага МОСК Павел Пруднікаў.
– Дзякую за прафесіяналізм, самааддачу і якаснае выкананне пастаўленых перад Следчым камітэтам задач. Працягвайце ўпэўнена рухацца наперад. Працоў кожнага супрацоўніка важны, – адзначыў працу оршанскіх следчых Аляксандр Гуцко.
Падводзячы вынікі мерапрыемства, кіраўнік абласнога ўпраўлення ўручыў следчым заслужаныя ўзнагароды. Так, за дасягненне высокіх вынікаў у службовай дзейнасці граматай узнагароджаны старшы следчы Максім Вісаковіч, падзяка аб'яўлена старшаму следчаму Таццяне Гараловай.





Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці О. ЛАЗЬКО.
Фота Вадзіма КРАВЧЭНКІ і Ю. ПІВОРОВІЧА.
Крыніца orshanka