В Оршанском медколледже чествовали лучших медицинских сестер

У Оршанскім медыцынскім каледжы ўшанавалі лепшых медсястэр

У Оршанскім медкаледжы прайшоў урачысты канцэрт «Белы халат – сімвал дабрыні», прысвечаны Міжнароднаму дню медыцынскай сястры. У фае навучальнай установы гасцей мерапрыемства чакалі цікавыя тэматычныя пляцоўкі. На гэты раз яны былі прысвечаны подзвігам медыцынскіх работнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пляцоўкі былі арганізаваны работнікамі структурных падраздзяленняў Оршанскай цэнтральнай паліклінікі.

Канцэртную праграму адкрылі выхаванцы дзіцячага сада № 28 г. Оршы. Яны чыталі вершы, спявалі, танцавалі і нават правялі з гледачамі інтэрактывы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Оршанскага раённага Савета дэпутатаў Інна Хомутоўская і галоўны ўрач Оршанскай цэнтральнай паліклінікі Сяргей Карака.

Многа цёплых слоў падзякі за самаадданую працу было сказана ў адрас медыцынскіх работнікаў і навучэнцаў, якія абралі для сябе гэтую складаную і паважаную прафесію.

За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя Пашантоўнымі граматамі Оршанскага раённага Савета дэпутатаў былі ўзнагароджаны старшая медыцынская сястра хірургічнага кабінета паліклінікі № 6 Ірына Гурына і медыцынская сястра-анестэзіст аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі гарадской бальніцы № 1 імя Семашкі Таццяна Станкевіч. Пашантоўнымі граматамі Оршанскага райвыканкама ўзнагароджаны старшая медыцынская сястра паліклінікі № 3 Наталля Добрынец, старшая медыцынская сястра паліклінікі № 2 Людміла Яшчанка, медыцынская сястра гарадской бальніцы № 1 імя Семашкі Светлана Ісакава.

Падзякай старшыні Оршанскага райвыканкама адзначаны старшая медыцынская сястра траўматалагічнага аддзялення гарадской бальніцы № 1 імя Семашкі Людміла Москвіна і старшая медыцынская сястра платнага аддзялення стаматалагічнай паліклінікі Галіна Мышлёнок.

Таксама Пашантоўнымі граматамі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны 10 чалавек, а Пашантоўнымі граматамі Оршанскай цэнтральнай паліклінікі – 27 медыцынскіх работнікаў.

Кіраўніцтва ОЦП не пакінула без увагі і працу педагогаў медкаледжа.

Свае творчыя нумары гледачам дарылі работнікі структурных падраздзяленняў Оршанскай цэнтральнай паліклінікі і навучэнцы медкаледжа. Финальным акордам канцэрта стала песня «Катюша», якую артысты выканалі разам з гледачамі.

Вадзім КРАЎЧЭНКА.
Фота аўтара.

www.orshanka.by