У Новаполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы пасля рамонту адкрылі хірургічнае аддзяленне
У праддверы Дня народнага адзінства ў Новаполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы пасля рамонту ўрачыста адкрылі хірургічнае аддзяленне.
Удзел у значнай падзеі прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішнецкі, старшыня Новаполацкага гарвыканкама Ігар Бурмістров, адміністрацыя і супрацоўнікі НЦГБ.
Абнаўленне аддзялення, разлічанага на 55 койка-месцаў, стала вынікам сумеснай працы галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама і Новаполацкага гарадскога выканаўчага камітэта.
Міхаіл Вішнецкі адзначыў, што ў НЦГБ аказваецца дапамога не толькі новапалачанам, але і жыхарам бліжэйшых раёнаў. А светлыя сучасныя палаты, працэдурныя зробяць знаходжанне пацыентаў у аддзяленні больш камфортным, акрамя гэтага, і супрацоўнікі ў такіх умовах будуць працаваць яшчэ з большай аддачай.
– У Віцебскай вобласці планамерна вядзецца рамонт і мадэрнізацыя ўстаноў аховы здароўя, як у частцы паляпшэння ўмоў знаходжання пацыентаў і працы супрацоўнікаў, так і мадэрнізацыя па аснашчэнні медыцынскім абсталяваннем, – падкрэсліў Міхаіл Леанцьевіч.
Галоўны ўрач Новаполацкай ЦГБ Ірына Шеменкова расказала, што ўжо завяршаюцца рамонтныя работы ў кардыялагічным і траўматалагічным аддзяленнях, працягваюцца будаўніча-мантэжныя работы па мадэрнізацыі тэрапеўтычнага корпуса з заменай ліфтоў і падрыхтоўкай памяшкання пад устаноўку МРТ.