У каледжы харчавання імя Н.А.Корначенка прадставілі новы праект
Оршанскі дзяржаўны каледж харчавання імя Н.А.Корначёнка стаў пераможцам міжнароднага грантавага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва-2025», які праводзіцца пад эгідай фонду падтрымкі гуманітарных і асветніцкіх ініцыятыў «Саработніцтва» Расійскай Федэрацыі, і прыступіў да рэалізацыі свайго пачынання.
На днях у каледжы адбылася прэзентацыя пераможнага ў конкурсе праекта «Подвиг, вдохновленный верой». На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні Оршанскага райвыканкама Анастасія Прокофьева, начальнік аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мария Шматова, першы сакратар Оршанскага РК ОА «БРСМ» Мария Трубкіна, дырэктар каледжа Генадзь Сінявскі, святар Беларускай Праваслаўнай Царквы Беларускага Экзарха Маскоўскага Патрыярхата Дзмітрый Савушкін, а таксама прадстаўнікі сярэдніх і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў Оршанскага раёна. Удзельнікам прэзентацыі была прадстаўлена праграма мерапрыемстваў праекта. Гэта будзе дзейная памяць пра подзвіг шматнацыянальнага савецкага народа ў барацьбе з фашызмам. Прайдзе акцыя «Ліст у 1941-ы», падчас якой удзельнікі напішуць лісты-пасланні ад імя сучаснікаў да людзей 1941 года: салдатам, працоўным тылу, дзецям вайны, вязням канцлагераў. Адбудзецца ўрачысты канцэрт «Ваша Перамога – наша памяць». У ДКЖ пройдзе фестываль ваенных песень «Струны Перамогі».
Вялікая ўвага ў праекце нададзена духоўнай тэме. У Оршанскім дзяржаўным каледжы харчавання імя Н. А. Корначёнка разгорнуцца дыялогавыя пляцоўкі і інтэрактыўная выстава «Святыні ў акопе». У рамках рэалізацыі праекта на Оршаншчыне пройдуць цыклы мерапрыемстваў пад назвай «Свет духоўнага слова», «Верай натхнёныя», «Дарогамі свяшчэннага подзвіга». Усё лета да канца кастрычніка для хлопцаў будуць арганізаваны сустрэчы, онлайн-беседы, падкасты з прадстаўнікамі духавенства. Адбудзецца конкурс малюнкаў пра подзвіг. Удзельнікі праекта таксама адправяцца на экскурсію ў парк «Буйнічыстае поле».
Людміла МАРШАЛОВІЧ.
Фота аўтара.
https://www.orshanka.by/