У г. п. Арэхоўск пачалі падрыхтоўку да раённых «Дажынкаў» 2026 года
У наступным годзе сталіцай раённага фестывалю працоўнікаў сяла стане гарадскі пасёлак Арэхоўск. Падрыхтоўка да гэтага важнага падзеі ўжо стартавала.
Кіраўніцтва Аршанскага райвыканкама сустрэлася з мясцовымі жыхарамі, каб вызначыць аб'екты добраўпарадкавання і фронт будучых работ, паслухаць меркаванні і прапановы саміх сельчан. Старшыня райвыканкама Ігар Мороз на пачатку сустрэчы расставіў акцэнты на глабальных пытаннях, якія патрабуюць увагі мясцовай улады і іх рашэння, а таксама папрасіў вызначыць канкрэтныя праблемы, якія ўплываюць на якасць жыцця ў самым пасёлку.
У Арэхоўску сёння пражывае больш за 2 300 чалавек. Гэты пасёлак з даўніх часоў называюць калыбелью беларускай энергетыкі, бо тут была пабудавана першая Беларуская ГРЭС. Тут ёсць усе неабходныя аб'екты сацыяльнай інфраструктуры, размешчаны таксама і аб'екты прамысловага прызначэння: філіялы «БелГРЭС» і «Цеплічны» РУП «Віцебскэнерга», ААТ «Арэхоўскі льнозавод».
Якія ж пытанні паднімалі падчас сустрэчы мясцовыя жыхары? Адна з першых тычылася рэканструкцыі электрасетак, прагучала і тэма добраўпарадкавання мясцовага пляжа на Арэхоўскім возеры, рамонт дарожнага пакрыцця і абуладкаванне тратуараў на некаторых вуліцах, якасць водазабеспячэння, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, паркаў і сквераў, былой рынкавой плошчы.
Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.