У ДКЖ сёння праходзіць конкурс‑фестываль профільных класаў школ Оршы «Выбар за намі!»
Гэта сумесны праект упраўлення па адукацыі Аршанскага райвыканкама і Дома культуры чыгуначнікаў г. Оршы Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Мерапрыемства праводзіцца для актывізацыі прафесійнага самаадзначэння школьнікаў.
Кожны з шасці профіляў у фестывалі-конкурсе прадстаўляюць па дзве каманды. СШ № 21 і СШ № 13 імя І. І. Якубоўскага – медыцынскі, СШ № 11 і 12 – чыгуначны, гімназія № 1 імя Г. В. Семёнава і СШ № 16 – ваенна-патрыятычны, СШ № 6 і СШ № 23 – аграрны, СШ № 20 імя І. А. Флёрава і гімназія № 2 – інжынерны, а педагагічны профіль – СШ № 2 імя Б. Л. Хігрына і СШ № 3 імя В. С. Кароткевіча.
Праграма конкурсу складаецца з некалькіх этапаў. Каманды паказваюць візіткі-прэзентацыі сваіх профіляў, камунікуюць з залам, адгадваюць прадметы, звязаныя з іх будучай прафесіяй. У творчым конкурсе «Калейдаскоп прафесій. #ПОЙбезправіл» камандам прапануюць сачыніць свой куплет у агульнай фінальнай песні фестывалю-конкурсу.
У зале хлопцаў падтрымліваюць настаўнікі і аднакласнікі. Выступленне канкурсантаў ацэньвае кампетэнтнае журы. Лепшыя каманды ўзнагародзяць дыпломамі.
Крыніца: orshanka.by