У гонар дня нараджэння арганізацыі БРСМ нашы актывісты падрыхтавалі сапраўднае свята для дзяцей!
У госці ў сацыяльна-педагагічны цэнтр Аршанскага раёна прыехалі валанцёры з забаўляльнай праграмай — вясёлыя гульні, шоу мыльных бурбалак, конкурсы і паветраныя шары стварылі цёплую, святочную атмасферу і падарылі хлопцам мноства ўсмешак.
Асобным сюрпрызам для хлопцаў стаў прыезд ГА «Мотаклуб «Бумеранг» і матацыклістаў г. Оршы, якія пракатылі ўсіх жадаючых. Ваенна-патрыятычны страйкбольны клуб Орша - 216 і ВПК «Ястреб» таксама прыехалі парадаваць хлопцаў.
Выхаванцам цэнтра былі перададзены падарункі, сабраныя ў рамках акцыі «У школу з Добрым Сэрцам». Канцэлярскія прылады, настольныя гульні і прадметы для творчасці дапамогуць хлопцам разнастаіць будні. Дзякуем нашым першасным арганізацыям за актыўны ўдзел у акцыі.
Такія сустрэчы нагадваюць, наколькі важныя добрыя справы і ўвага да самых юных членаў нашага грамадства.