В честь Дня города в Орше торжественно подняли флаг

У гонар Дня горада ў Оршы ўрачыста паднялі сцяг

Орша адзначае свой 958-ы Дзень нараджэння. Традыцыйна кіраўніцтва рэгіёна, працоўныя калектывы, грамадскасць, моладзь сабраліся ў будынку Аршанскага раённага выканаўчага камітэта на ўрачыстую цырымонію падняцця сцяга горада.

З святам аршанцаў павіншаваў старшыня райвыканкама Ігар Мороз. Ён падкрэсліў, што Орша – гэта горад, які бесперапынна развіваецца:

– Мы бачым, як перамяняюцца нашы вуліцы, будуюцца новыя сацыяльныя аб'екты, добраўпарадкоўваюцца паркі і скверы. Кожны год горад становіцца камфортнейшым, сучаснейшым, але пры гэтым захоўвае сваю ўнікальнасць і дух. Вялікая ўвага і пастаянная падтрымка ў развіцці Аршанскага раёна надаецца і Главой дзяржавы. У тым ліку рэалізацыі мерапрыемстваў па развіцці прамысловага і аграпрамысловага комплексу, сацыяльнай сферы, сферы жыллёва-комунальнага гаспадаркі.

Ігар Аляксандравіч асаблівыя словы падзякі выказаў жыхарам. Тым, хто сваім трудом, ініцыятывай і неабыякавасцю ўносіць уклад у развіццё Оршы.

– У гэтым годзе, калі мы адзначылі 80-годдзе Вялікай Перамогі, горад, які перажыў цяжкія выпрабаванні вайны, памятае і шануе подзвіг нашых герояў. Мы абавязаны захоўваць гэтую памяць і перадаваць яе наступным пакаленням, каб ніхто і ніколі не забываў, якой цаной заваявана мірнае неба над галавой, – падвёў вынік свайго выступлення Ігар Мороз. – Толькі разам мы зможам памножыць нашы дасягненні, і тады стабільнасць і дабрабыт прыйдуць у кожны працоўны калектыў, у кожны дом! Няхай наш горад працягвае квітнець, а ў кожнай сям'і пануюць шчасце, дабрабыт і гонар за сваю малую радзіму. 
З святам вас! З Днём горада!

Затым адбылася цырымонія падняцця сцяга. Гэта права было прадастаўлена старшыні Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Інне Хомутоўскай, члену Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Геннадыю Дроздаву, ганаровым грамадзянам Оршы Уладзіміру Новацкаму і Анатолю Міласэрдному.

Сразу ж пасля заканчэння мітынгу адбылася цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да Помніка воінам-асвободзіцелям.

Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.

www.orshanka.by