У Беларусі запрацавала механізм прыцягнення да крымінальнай адказнасці за незаконнае выкарыстанне БПЛ
За незаконнае выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў парушальнікам цяпер пагражае і крымінальная адказнасць.
З 2 лістапада гэтага года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 2025 г. № 101–3 «Аб змяненні законаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці».
«Законам усталёўваецца адміністрацыйная адказнасць за незаконны ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыю або выраб беспілотных лятальных апаратаў або авіямадэляў. Крымінальная адказнасць настае за аналагічныя дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання», — патлумачылі ў ГПК.
З пачатку гэтага года супрацоўнікі органаў пагранічнай службы канфіскавалі 81 беспілотнік, камплектуючыя да іх, а таксама 88 аэрастатычных шарыкаў. У ходзе правядзення працэсуальных мерапрыемстваў дадаткова канфіскавана 359 балонаў з газам, 98 GPS-трэкераў, два цеплавізары, 10 мабільных тэлефонаў, а таксама 36 SIM-карт літоўскіх аператараў мабільнай сувязі.