У Беларусі — ХВІЛІНА МАЎЧАННЯ!
У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа мы схіляем галовы перад подзвігам тых, хто цаной свайго жыцця абараняў нашу Радзіму.
Гэтая вайна стала самай трагічнай старонкай у гісторыі нашай краіны: мільёны загінулых, разбураныя гарады і вёскі, скалечаныя лёсы.
Далучайцеся да хвіліны маўчання, дзе б вы ні былі. Няхай наша памяць стане мостам паміж мінулым і будучыняй.