В Барани открылась историко-патриотическая выставка

У Барані адкрылі гістарычна‑патрыятычную выставу

У выставачным зале Палаца культуры г. Барані адбылося адкрыццё гістарычна-патрыятычных экспазіцый, арганізаваных старшынёй Аршанскага раённага аддзялення Беларускага таварыства «Ратавальнік» ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Дзмітрыем Дайнекам.

На выставе прадстаўлены ўнікальныя экспанаты, якія адлюстроўваюць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, быт эпохі СССР 20–70-х гадоў, куток ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама куток гісторыі пажарнай службы. Кожная экспазіцыя расказвае пра подзвігі, пра працоўныя будні і пра жыццё простых людзей у розныя перыяды гісторыі.

Дзмітрый Адольфавіч падзяліўся гісторыяй стварэння выставы і падзякаваў тым, хто дапамог увасобіць ідэю ў жыццё:

– Ідэя стварыць такую экспазіцыю з'явілася яшчэ больш за дзесяць гадоў таму. Я збіраў экспанаты па крупіцах ад сяброў, калег, проста неабыякавых людзей. Многія рэчы маюць асабістую гісторыю, звязаную з канкрэтнымі лёсамі. Хацелася захаваць памяць і перадаць яе маладому пакаленню. Выражаю шчырую падзяку адміністрацыі Палаца культуры і ўсім калектыву за дапамогу ў арганізацыі выставы, за прадастаўленае памяшканне і падтрымку.

На адкрыцці прысутнічалі вучні школ горада Барані, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў, дэпутаты гарадскога Савета, а таксама жыхары, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю. Пасля ўрачыстага слова Дзмітрый Адольфавіч правёў экскурсію, падрабязна расказваючы пра кожную экспазіцыю.

Выстава выклікала вялікі інтарэс у наведвальнікаў. Асабліва яе адзначылі школьнікі і моладзь, для якіх экспазіцыя стала жывы ўрок гісторыі і патрыятызму.

Наведаць выставу можна будзе з лістапада, кожны аўторак і чацвер з 15.00 да 17.00, уваход свабодны.