Узналі, як перамяшчацца пешаходам падчас работ па пашырэнні дарожнай часткі па вул. Міра ў Оршы
Журналістка «Аршанскай газеты» пабывала на рабочым пасяджэнні штаба па ўшырэнні праезнай часткі вул. Міра. Яго правёў намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Шуроў.
Адзін з галоўных пытанняў, які абмеркавалі ўсе зацікаўленыя, – тэмпы работ на будаўнічым аб'екце.
Участак дарогі пад чыгункавым мостам, які злучае мікрараёны Усходні і Чаромушкі, мае вузкі праезд для аўтатранспарту. Там часта ў гадзіны пік утвараюцца заторы, таму навіна аб пачатку работ па ўшырэнні праезнай часткі для многіх аршанцаў стала доўгачаканай. Масштабная будаўніцтва разгарнулася ў лютага. Цяпер актыўна вядзецца вынас існуючых інжынерных сетак: водаправода, бытавой каналізацыі, сетак дажджавой каналізацыі, знешняга асвятлення, электразабеспячэння, тэлефоннай кабельнай каналізацыі, аптовалакнавай сеткі сувязі. Работы вядзюцца і ў выходныя дні. Як было адзначана падчас штаба, адставанняў па графіку няма, што вельмі важна. Бо праект плануюць завяршыць ужо да канца гэтага года.
Яшчэ адна актуальная тэма, якую падказалі чытачы «Аршанскай газеты», – як перамяшчацца пешаходам падчас будаўнічых работ па гэтым участку дарогі.
Пешаходам рэкамендавана перамяшчацца з правага боку ў напрамку да вакзала (па няцотным боку). Прайдзі ад пешаходнага пераходу з боку вул. І. Якубоўскага на час будаўнічых работ будзе закрыты. Лепш арыентавацца на паказчыкі, якія з'явяцца ўжо ў бліжэйшыя дні.
Журналісты «Аршанкi» працягваюць назіраць, як вядзецца работа па ўшырэнні праезнай часткі вул. Міра ў Оршы. Сачыце за нашымі публікацыямі.
Анастасія ТУРОК.
Фота аўтара.
Крыніца orshanka