Уважаемые коллеги, дорогие ветераны органов внутренних дел на транспорте!

Шаноўныя калегі, дарагія ветэраны органаў унутраных спраў на транспарце!

Ад імя кіраўніцтва Аршанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце і ад сябе асабіста віншую вас з 106-й гадавінай  стварэння транспартнай міліцыі!

Выражаю вялікую ўдзячнасць супрацоўнікам  за выкананне пастаўленых задач. Ад вашай штодзённай працы залежыць не толькі ўзровень грамадскай бяспекі, але і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, спакой кожнага жыхара нашага рэгіёна. Ваша служба заўсёды была і застаецца  прыкладом самаадданасці і гатоўнасці прыйсці на дапамогу, адстойваць справядлівасць, парадак і закон.

Хачу выказаць словы шчырай удзячнасці ветэранам. Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, вы працягваеце заставацца ў строю з дзеючымі супрацоўнікамі сучаснай міліцыі.

Жадаю ўсім супрацоўнікам і ветэранам Аршанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце, а таксама  членам іх сем'яў,  моцнага здароўя, невычэрпнага аптымізму, сямейнага шчасця і прафесійных поспехаў. Няхай кожны дзень службы прыносіць вам задавальненне, грамадзяне  будуць  законпаслухмянымі, сям'я – моцнай, здароўе  – непахісным, калегі і сябры – вернымі і адданымі, а энергія – невычэрпнай!   

Начальнік Аршанскага аддзела
ўнутраных спраў на транспарце
падпалкоўнік міліцыі
Алег Валер'евіч Юрчанка