Указам Прэзідэнта ўдасканальваецца кіраванне жыллёвым фондам і дзейнасць у сферы будаўніцтва
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка падпісаў указ №130, якім асобныя ўказы кіраўніка дзяржавы прыводзяцца ў адпаведнасць з Кодэксам аб архітэктурнай, гарадской і будаўнічай дзейнасці і законам "Аб змяненні законаў па пытаннях кіравання жыллёвым фондам і яго эксплуатацыі", якія ўступаюць у сілу ў 2024 годзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прадбачана змяненне 13 указаў Прэзідэнта. У прыватнасці, выключаюцца нормы, якія змяшчаюцца у кодэксе і законе, удакладняецца тэрміналогія, асобныя акты прызнаюцца страціўшымі сілу.