Учреждены эмблема и флаг Министерства информации

Устаноўлены эмблема і сцяг Міністэрства інфармацыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №277 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Міністэрства інфармацыі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе галоўнага кіраўніка дзяржавы.

Указам устанаўліваюцца эмблема і сцяг Міністэрства інфармацыі.

Эмблема ўяўляе сабой оваль срэблянага колеру з разыходзячыміся ад цэнтра промнямі, які абрамлены каймой зялёнага колеру. У цэнтры размешчана абрэвіятура "МI". Сцяг адлюстроўвае малюнак эмблемы.

Наяўнасць афіцыйных геральдычных сімвалаў будзе спрыяць захаванню і развіццю традыцый Міністэрства інфармацыі, а таксама яго індывідуалізацыі і распазнавальнасці ў медыяпрасторы.

Крыніца