Цирковая студия «Фантазеры» из Орши удостоена Гран-при и диплома I степени на республиканском фестивале «Арена-STAR»

Цыркавая студыя «Фантазеры» з Оршы атрымала Гран‑прі і дыплом I ступені на рэспубліканскім фестывалі «Арена-STAR»

Мастацкая цыркавая студыя «Фантазёры» з Оршы ў чарговы раз увайшла ў лік пераможцаў прэстыжнага конкурсу цыркавога мастацтва. На гэты раз юныя артысты прадставілі на 2-м адкрытым рэспубліканскім фестывалі «Арена-STAR» сольную праграму «Падарожжа ў часе». За яе «Фантазёры» атрымалі Гран-пры з уручэннем каштоўнага падарунка і дыплома I ступені. Таксама оршанцы асобна прадставілі тры сольныя нумары – гульня з хула-хупамі «Гаспадыні», палатна «Успышка», эквілібр на катушках «Шахматная каралева». Гэтыя нумары атрымалі дыпломы лаўрэатаў I ступені. 

– Мы не ўпершыню ўдзельнічаем у гэтым фестывалі-конкурсе, – расказала кіраўнік мастацкай цыркавай студыі Святлана Равкоўская. – Ён прызваны папулярызаваць цыркавае мастацтва сярод дзяцей і моладзі ў нашай краіне, спрыяць абмену вопытам і майстэрствам. «Арена-STAR» стаў важнай вяхой у развіцці цыркавага фестывальнага руху ў Беларусі, аб'яднаўшы аматарскія цыркавыя калектывы з усёй рэспублікі. У мінулым годзе «Фантазёры» таксама выйгралі Гран-пры і атрымалі ў падарунак тэлевізар за нумар на рамянях «Чудак» у выкананні Паліны Балошэнка.

У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 20 калектываў рэспублікі, прадставілі ў сталіцы каля 90 нумароў розных жанраў.

vitebsk-region.gov.by