Цырк — гэта не проста мастацтва, гэта чараўніцтва, якое нарадзілася з настойлівасці, таленту і страсці!
За актыўны ўдзел у культурным жыцці раёна, папулярызацыю цыркавога мастацтва і асабісты ўклад у развіццё культуры Аршаншчыны старшыня раёна Ігар Мароз і намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Анастасія Прокофьева ўручылі падзячныя граматы кіраўнікам узорных цыркавых студый!
Сардэчна віншуем: - удзельнікаў заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь - узорнай цыркавай студыі «Арэна» ГУК «Гарадскі Палац культуры і творчасці «Арша»: Крысціну Іванову, Вероніку Тарасевіч, Алісу Слабунову, Крысціну Межуеву, Маргарыту Дубоўскую і іх кіраўніка — Елену Сергеевну Жавненка!
- а таксама таленавітых артыстаў студыі «Фантазёры» Аршанскага раённага цэнтра культуры «Перамога»: Аліну Авласенку, Паліну Балошэнку, Юлію Захарову, Апалінарыю Савенак, Цветану Янчэўскую і іх настаўніцу - Дар'ю Вітальеўну Башкову, кіраўніка па эквілібрыстыцы, паветранай гімнастыцы і арыгінальным жанры!
У завяршэнне сустрэчы адбылося цёплае чаепітце з хатнімі пірагамі, дзе абмеркавалі дасягненні, поспехі і смелыя планы на будучыню
Дзякуй за ваш талент і адданасць цыркавому мастацтву!